На былога гомельскага манаха Аляксандра Тарасенку завялі крымінальную справу

Мужчыну затрымалі ў сакавіку, цяпер стала вядома пра крымінальную справу, паведамляе «Хрысціянская візія».

09.04.2023 / 23:24

45-гадовы Аляксандр Тарасенка — былы праваслаўны іераманах гомельскага Свята-Мікольскага манастыра, да свайго арышту працаваў кіроўцам-дальнабойнікам.

Ён быў затрыманы 23 сакавіка і атрымаў 14 сутак арышту, але пасля е выйшаў на волю. Ён быў узяты пад варту і змешчаны ў СІЗА-3 Гомеля па абвінавачванні ў абразе прэзідэнта (ч. 1 арт. 368 КК).

Яму можна напісаць ліст па адрасе:

Тарасенка Аляксандру Міхайлавічу,

СІЗА №3, г. Гомель, вул. Кніжная, 1а, 246003.

У Гомелі затрымалі былога манаха Аляксандра Тарасенку

Nashaniva.com