Чарговыя затрыманні ў Дзяржынску — праваабаронцы
Праваабаронцам стала вядома, што сёння зранку ў Дзяржынску зноў адбываюцца ператрусы і затрыманні.
11.04.2023 / 14:12
Скрыншот з відэа затрымання на пачатку красавіка
Падрабязнасці высвятляюцца.
Папярэдняя масавая зачыстка ў Дзяржынску адбылася на пачатку красавіка. Тады ў праўладных каналах з'явілася відэа з затрыманымі. На відэа аперацыю сілавікоў называюць «адпрацоўкай дэструктыўных ячэек г. Дзяржынска».
На відэа было бачна, як сілавікі ў касках і бронекамізэльках са зброяй выводзяць басанож з дому на снег аднаго з затрыманых.
Паведамляецца, што супраць некаторых завялі крымінальныя справы паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
Сярод затрыманых была маці малалетніх дзяцей, жанчына з інваліднасцю. Па інфармацыі сілавікоў, адной з прычын стаў групавы фотаздымак з акцыі пратэсту.
Хапун у Дзяржынску: 45 затрыманых, у людзей на тэлефонах ставяць бот «Магніт». Што яшчэ вядома?