ГУБАЗіК расказаў пра першую ахвяру новай фэйкавай рассылкі
Гэта 40-гадовы мінчук.
13.04.2023 / 20:56
Андрэй Варонін. Фота: ягоная старонка «УКантакце»
Мужчыну клічуць Андрэй Варонін, які жыве на Грушаўцы. Ён у 2005 годзе скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, а да 2019-га года меў уласнае ІП, якое займалася дробным гандлем.
ГУБАЗіК сцвярджае, што яго віна ў тым, што ён павёўся на фэйкавую рассылку «Байпола» (яна заваблівала абяцаннем, што там нібыта можна было праверыць, ці ёсць ты ў базе сілавікоў). Ці заведзеная супраць яго адміністрацыйная ці крымінальная справа і што менавіта яму закідаюць — не паведамляецца.
Чытайце таксама:
Тры простыя парады, каб не натрапіць на фэйкавыя ініцыятывы ў Telegram