Матолька: На вайсковых зборах пад Баранавічамі памёр рэзервіст

У другой палове дня 17 красавіка на палігоне «Абуз-Лясноўскі» пад Баранавічамі памёр рэзервіст, прызваны на зборы ў рамках праверкі боегатоўнасці. Пра гэта са спасылкай на некалькі сваіх крыніц паведамляе Антон Матолька.

17.04.2023 / 23:12

Фота ілюстрацыйнае

Памерлы, як сцвярджаецца — рэзервіст, які быў прызваны на зборы ў 11-ю механізаваную брыгаду, якая дыслакуецца ў Слоніме. Паводле звестак Матолькі, камандаванне спрабуе схаваць факт смерці чалавека.

Дакладная прычына смерці пакуль невядомая.

Планавая праверка баявой гатоўнасці Узброеных Сіл Беларусі пачалася 3 красавіка, і на гэтыя зборы людзей прызывалі беспрэцэдэнтна брутальна, многіх падымалі з ложка ці забіралі з працы.

Чытайце таксама:

«Слабыя патугі асобных экстрэмістаў». Хрэнін анансаваў далейшыя праверкі боегатоўнасці

Мінабароны расказала, калі вернуцца дадому прызваныя на зборы. Яшчэ не хутка

«Пасля прыбыцця вайсковаабавязаныя былі экіпіраваны». Мінабароны адказала на скаргі, што мужчын з Брэстчыны забіраюць на зборы, не даўшы сабрацца

«Я не ведаю, але, хутчэй за ўсё, хлусяць». У ваенкаматах Брэсцкай вобласці тлумачаць, чаму мужчын аўральна забіраюць на зборы

У Брэсцкай вобласці мужчын масава забіраюць на зборы, могуць падняць з ложка

Nashaniva.com