Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком «ДНР» Дзянісам Пушыліным

Пра прыезд кіраўніка так званай «ДНР» Дзяніса Пушыліна да Лукашэнкі паведаміў «Пул першага». 

18.04.2023 / 11:23

Раней Беларусь афіцыйна не прызнавала акупаваныя Расіяй украінскія рэгіёны.

А калі мінулым летам Пушылін быў у Брэсце, то сустракаліся з ім чыноўнікі невысокага рангу. З ім не палічыў патрэбным сустрэцца нават старшыня Брэсцкага аблвыканкама, не кажучы пра каго-небудзь высокапастаўленага з Мінска.

Nashaniva.com