Паводле Пушыліна, у Брэсце яны «разам з намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама Дзмітрыем Гарадзецкім, старшынёй гарадскога Савета дэпутатаў Мікалаем Красоўскім і кіраўніком рэгіянальнай арганізацыі «Белая Русь» Аляксандрам Бахановічам абмеркавалі перспектывы ўзаемадзеяння Брэсцкай вобласці і Данецкай Народнай Рэспублікі».

Звяртае на сябе ўвагу нізкі ўзровень пушылінскіх кантактаў. З ім не палічыў патрэбным сустрэцца нават старшыня Брэсцкага аблвыканкама, не кажучы пра каго-небудзь высокапастаўленага з Мінска. 

Другое, што звяртае на сябе ўвагу — пра прыезд Пушыліна паведамляе толькі ён сам, а беларускія дзяржаўныя СМІ проста маўчаць. Праўладнае агенцтва БелТА, якое звычайна прыезд любога расійскага губернатара падрабязна абсмоктвае і бясконца цытуе любыя выказванні госця з усходу, пра Пушыліна сёння не згадала аніводным словам. Аналагічна зрабілі і брэсцкія рэгіянальныя праўладныя рупары. Не напісалі пра сустрэчу з Пушыліным і на сайце Брэсцкага аблвыканкама — там сёння толькі «чествовали лучших выпускников школ, получивших 100 баллов на ЦТ». 

Вельмі падобна на тое, што візіт Пушыліна быў зроблены супраць жадання Лукашэнкі і з'яўляецца элементам нейкай гульні з боку Масквы. 

Клас
2
Панылы сорам
9
Ха-ха
82
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
17

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
Якорем по спине и хаймарсом по мосту. / Адказаць
27.07.2022
Пушилину лукашенковская администрация дала понять, что он всего лишь Чепушилин, ведь все еще надеются отпетлять)))
1
Копипаст / Адказаць
28.07.2022
Юзік са станцыі Крулеўшчына, прабачце, але, сучаснае мейсца Беларусі у складзе Ардло ў выглядзе беллугандоніі. Сімвалічна, фашыст рускага сьвету пушылін, прыехаў да свайго ідэйнага аднадумца лукашэнкі. Ім ёсьць аб чым пагаварыць, асабліва ў справе абмена вопыту па падвалах, катаваньнях, тэрору, рэпрэсіях. Нажаль, але, сучасны рускі сьвет ён такі. Буду моцна рагатаць, калі на жоўтых злівах і пулах першага, пачнуць расказваць пра навуковыя, тэхналагічныя, эканамічныя прарывы ў беззаконьні і ў пералічаных вышэй, сумесных дасягненьнях ускага сьвету і лукашэнкі ў пуцінскіх лугандоніях. Самастойнасьць лукашэнкі, як ў рускага карабеля з адмоўнай плавучасьцю, калі пушчае фашыстаў рускага сьвету да помніка тым, хто сапраўды змагаўся з фашызмам. Апаганілі сучасным, рускім, фашыстоўскім сьветам помнік антыфашыстам.
1
Шестёрка в гостях у шестёрки / Адказаць
28.07.2022
Саша никто и звать его никак. Иначе на порог не пустил бы, а не то, что поганить Брестскую Крепость. Но, такова судьба у нелегитимного самозванца, силой захватившего власть и силой её удерживающую, находящегося в кармане колоды карт шулера с фамилией путин.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру