Прапагандысты спыталі ў Пратасевіча, ці вярнуўся б ён у Беларусь, «калі б цяпер быў беглым за мяжой»
У Мінскім абласным судзе працягваецца разгляд так званай справы NEXTA. Сёння, пасля нядаўняга выстаўлення яшчэ аднаго абвінавачання, будзе апытаны Раман Пратасевіч.
19.04.2023 / 11:12
Раман Пратасевіч у судзе 19 красавіка. Скрын відэа
Перад паседжаннем прапагандысты спыталі ў Пратасевіча, ці вярнуўся б ён у Беларусь, «калі б цяпер быў беглым за мяжой».
«Ну ведаеце, тут, напэўна ўсё відавочна, таму што калі б я дакладна ведаў, што мне трэба будзе правесці нейкі доўгі час за кратамі, то лагічна, што ніводны чалавек у здаровым розуме не будзе вяртацца для таго, каб сесці ў турму», — адказаў Пратасевіч.
Але ён дадаў, што ёсць пытанне да тых людзей, якія зʼехалі, хаця па факце, мяркуе Пратасевіч, ім больш за нейкі адміністрацыйны штраф або 15 сутак нічога не пагражае.
«Гэта ўжо зусім іншая гісторыя, і большасць такіх людзей проста могуць строіць з сябе каго заўгодна. Гэта абсалютна дзве розныя гісторыі», — мяркуе Пратасевіч.
Суд па так званай справе NEXTA пачаўся 16 лютага ў адкрытым фармаце.
Па справе праходзяць тры абвінавачваныя: Раман Пратасевіч, які прысутнічае ў судзе, а таксама Сцяпан Пуціла і Ян Рудзік — іх судзяць завочна.
Усім фігурантам справы выстаўлена абвінавачанне больш чым па 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса. Акрамя таго, Генпракуратурай Беларусі ў інтарэсах дзяржавы заяўлены пазоў на больш чым 30 мільёнаў рублёў.
Чытайце таксама:
Раман Пратасевіч спрагназаваў, калі скончыцца суд над ім
Пратасевіч пракаментаваў магчымую экстрадыцыю ў Расію Сафіі Сапегі
Пратасевічу, Пуцілу і Рудзіку інкрымінуецца не менш за 1586 злачынстваў