Грамадства22

Раман Пратасевіч спрагназаваў, калі скончыцца суд над ім

Справа разглядаецца ў Мінскім абласным судзе. Па справе праходзяць тры абвінавачваныя: Раман Пратасевіч, які прысутнічае ў судзе, а таксама Сцяпан Пуціла і Ян Рудзік — іх судзяць завочна.

Раман Пратасевіч у зале суда. Фота: «Мінская праўда»

Раней дзяржабвінаваўца Наталля Сакалова пачала зачытваць у судзе новае абвінавачанне фігурантам справы, нагадвае «Спутнік».

У мінулую пятніцу яна канкрэтызавала абвінавачанне заснавальніку тэлеграм-канала Сцяпану Пуцілу. Так, у эпізодах, якія тычацца арганізацыі беспарадкаў і дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, ужо не ўказваецца, што Пуціла праводзіў навучанне і матэрыяльна забяспечваў людзей для ўдзелу ў такіх дзеяннях.

Затым у судзе быў абвешчаны перапынак.

У чацвер пракурор працягне зачытваць новае абвінавачанне двум іншым фігурантам — Раману Пратасевічу і Яну Рудзіку.

Перад пачаткам пасяджэння Пратасевіч паведаміў, што працэс працягваецца, абвінавачанне будзе зачытвацца далей.

«Пакуль нават не зусім зразумела, калі менавіта працэс скончыцца. Я спадзяюся, што да пачатку лета працэс падыдзе да завяршэння», — сказаў Пратасевіч.

Суд па гэтай справе пачаўся 16 лютага ў адкрытым фармаце. Было зачытана абвінавачанне Пратасевічу, прайшоў яго допыт у судзе, пачалі зачытваць матэрыялы справы і допыт сведак. Затым частку справы разглядалі за зачыненымі дзвярыма.

У сакавіку быў абвешчаны перапынак праз хваробу Пратасевіча, затым 20 сакавіка суд аднавіўся.

Усім абвінавачваным выстаўлена абвінавачанне па больш чым 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса. Акрамя таго, Генпракуратурай Беларусі ў інтарэсах дзяржавы заяўлены пазоў на больш чым 30 мільёнаў рублёў.

Пратасевіч пракаментаваў магчымую экстрадыцыю ў Расію Сафіі Сапегі

«Маршруты абмяркоўваліся з Пальчысам, а жаночымі маршамі займалася Касцюгова». Пратасевіч даў паказанні ў судзе

Пратасевічу, Пуцілу і Рудзіку інкрымінуецца не менш за 1586 злачынстваў

Каментары2

  • Вася
    13.04.2023
    Хватит писать уже про этого
  • Олег
    13.04.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч23

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

Самалёт Wizz Air саджалі ў суправаджэнні знішчальніка праз паведамленне пра бомбу на борце1

Кітай цяпер мае больш вайсковых караблёў, чым ЗША. Высновы?13

На крэйдавых кар'ерах пад Ваўкавыскам пабудуюць канатную дарогу і адкрыюць пракат лодак

Спарыш лічыць, што падчас пратэстаў 2020 года варта было захапіць ЦУМ29

500 ракет Patriot Украіна можа пачаць атрымліваць ад ЗША толькі праз 4 гады6

Венесуэлка, якая больш за 10 гадоў жыве ў Беларусі, назвала пяць рэчаў, якія яе дагэтуль здзіўляюць8

Стойкі рэгістрацыі багажу на рэйсы Ryanair будуць закрывацца яшчэ раней

Хакеры атакавалі халадзільнікі ў еўрапейскіх крамах. Тэмпература ў маразільніках дасягала +55°C7

«Чаму беларусы нас не абаранілі?» Шукеловіч расказаў малавядомую гісторыю сям’і Багушэвіча6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч23

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць