У Маладзечне ўжо паўстагоддзя з пешаходнай дарожкі тырчыць рэйка. І ніхто нічога не робіць

На яе спатыкнуліся сотні людзей.

19.04.2023 / 12:17

З просьбай расказаць аб праблеме, якую неабходна вырашыць камунальным службам горада, у рэдакцыю Kraj.by звярнуўся маладзечанец.

«Гэтая рэйка тырчыць гадоў 50 з лішнім, яшчэ школьнікам яе абыходзіў — скрыжаванне 1-га Сухога завулка і вуліцы Ларына. Яна ўжо адпаліравана абуткам людзей, што на яе спатыкнуліся ў цемры. Зрэзаць бы гэту перашкоду. Застаецца толькі здагадвацца, колькі людзей пакалечылася і колаў у машынах пашкоджана з-за рэйкі», — эмацыйна напісаў у kraj.by Ігар.

Журналісты выехалі на тое скрыжаванне. Сапраўды, прыкладна на сярэдзіне пешаходнай дарожкі тырчыць рэйка. Вышыня яе над зямлёй каля 8,5 сантыметра.

У цемры верагоднасць спатыкнуцца на яе вялікая, асабліва тым, хто не ведае пра такую перашкоду. А ўжо пра адчуванні, што мае ад удару аб такую жалязяку чалавек, і казаць не прыходзіцца.

Адзін з мясцовых, які жыве побач, расказаў, што такія канструкцыі ставілі вельмі даўно на рагу скрыжавання самі жыхары, каб аўтамабілі не чаплялі платы.

— Я свае даўно зрэзаў, яшчэ калі дарогу падсыпалі. Але зямля прасядае, тут жа балота, вось яны і лезуць уверх, зноў трэба абрэзаць. А ў глыбіню такія штукі не менш за метр закапаныя, — распавёў суразмоўца.

Пра рэйку, якая тырчыць з процілеглага боку ад яго дома, ведае не па чутках:

— Аднойчы жанчына на машыне ехала, разварочвацца на скрыжаванні стала. Так зачапіла машынай. І людзі тут не раз падалі, — дадае мужчына.

Як бачна, рашэнне гэтай праблемы не патрабуе асаблівых фінансавых выдаткаў.

Чытаць таксама:

«І што ты мне зробіш?» У Брэсце мужчына паспрачаўся з сужыцелькай, што яна не зможа яго ўдарыць, і атрымаў нажом у грудзі

У гомельскім цягніку расіянка скрала ў расіяніна AirPods Pro. Разумныя навушнікі самі падказалі, дзе іх шукаць

У Мінску двое дзяцей патрапілі пад колы аўтамабіля

Nashaniva.com