Змякчылі прысуд адміністратару суполкі «За адзіную дзяржаўную мову ў Беларусі»

«Гомельскай вясне» стала вядома, што 18 красавіка палітзняволенаму Уладзіміру Буцькаўцу Вярхоўны суд замяніў 3 гады пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму на 3 гады абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу.

21.04.2023 / 18:58

Уладзіміра выпусцілі з СІЗА-3, і цяпер ён знаходзіцца на волі.

У лукашэнкаўскай судовай практыцы істотнае памяншэнне апеляцыйнымі ўстановамі прысудаў, раней вынесеных палітзняволеным судамі першай інстанцыі, — крайне рэдкі, калі не ўнікальны выпадак.

Чытайце таксама:

Адміністратару суполкі «За адзіную дзяржаўную мову ў Беларусі» далі тры гады калоніі

Ігар Лосік плакаў, калі даведаўся, што яго жонку пасадзілі — былы палітвязень 

Без зменаў. Адбылася апеляцыя па справе «Вясны»

Nashaniva.com