Міжнародная федэрацыя стральбы з лука дапускае беларусаў да спаборніцтваў

Міжнародная федэрацыя стральбы з лука вырашыла дапусціць спартсменаў Беларусі і Расіі да міжнародных спаборніцтваў.

22.04.2023 / 20:38

Фота ілюстрацыйнае

«Выканаўчы савет Міжнароднай арганізацыі стральбы з лука падрабязна абмеркаваў рэкамендацыі Міжнароднага алімпійскага камітэта па ацэнцы шляху вяртання нейтральных спартсменаў з расійскім ці беларускім пашпартам да індывідуальных міжнародных спаборніцтваў. Федэрацыя вывучыць графік вяртання гэтых спартсменаў пры ўмове, што яны змогуць «даказаць нейтралітэт праз незалежны працэс праверкі», — паведамляецца ў афіцыйным прэс-рэлізе арганізацыі.

Пры гэтым застаюцца ў сіле забароны на выкарыстанне дзяржаўных сцягоў і гімнаў Расіі і Беларусі на ўсіх спаборніцтвах.

Чытайце таксама:

«Балі і абдыманкі з Лукашэнкам — не палітыка?» Спыталі ў сумленных спартсменаў, ці варта зняць спартовы бан з Расіі і Беларусі

«У нас быў змяіны калектыў». Найлепшая лучніца краіны — пра ад’езд у Польшчу і беларускі спорт

Лучніца Карына Казлоўская сышла са зборнай і з'ехала з Беларусі. Яна падпісантка ліста спартсменаў за свабодныя выбары

Nashaniva.com