Над Балтыйскім морам перахапілі тры расійскія самалёты

У міжнароднай паветранай прасторы над Балтыйскім морам перахапілі тры расійскія вайсковыя самалёты, якія ляцелі без сігналаў транспондараў. Пра гэта ў сераду паведамілі вайскова-паветраныя сілы Нямеччыны.

26.04.2023 / 12:33

Паводле паведамлення нямецкіх ВПС у твітары, Германія і Вялікабрытанія адправілі знішчальнікі Eurofighter для ідэнтыфікацыі двух знішчальнікаў Су-27 і аднаго самалёта Іл-20. ВПС апублікавалі некалькі фота расійскіх самалётаў у палёце.

Aufklärungsflieger abgefangen. und #Eurofighter wurden alarmiert, um 3 Militärmaschinen zu identifizieren. Die zwei SU-27 Flanker und eine IL-20 aus flogen erneut ohne Transpondersignal im int. Luftraum über der Ostsee. #SecuringTheSkies #VAPB @NATO @GermanyNATOpic.twitter.com/sOY4CPkrbe

— Team Luftwaffe (@Team_Luftwaffe) April 26, 2023

Раней у гэтым месяцы Германія перадала Вялікабрытаніі адказнасць за місію НАТА па патруляванні паветранай прасторы Балтыі.

Саюзнікі па НАТА ўдзельнічаюць у абароне паветранай прасторы, паколькі Літва, Латвія і Эстонія не маюць уласных знішчальнікаў.

Расійскія вайсковыя самалёты рэгулярна лятаюць з мацерыковай часткі Расіі ў Калінінградскую вобласць і назад, таму такія перахопы ў рэгіёне — даволі звыклыя.

Германія дазволіла Польшчы перадаць пяць самалётаў-знішчальнікаў Украіне

Прэм'ер-міністр Польшчы: Мы сёння фарміруем карціну будучай Еўропы

Nashaniva.com