Літва абмяжуе ўезд праз два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю
Памежныя пераходы «Твярачус» і «Шумскас» (з беларускага боку — «Відзы» і «Лоша») будуць працаваць толькі для легкавых машын і толькі ў дзённы час сутак, расказаў Delfi кіраўнік Мытнага дэпартамента Літвы Дарус Жвіронас.
27.04.2023 / 10:41
Гэтыя пункты не абсталяваныя рэнтгенаўскімі апаратамі. Таму, паводле літоўскіх мытнікаў, праз іх можа бесперашкодна ісці кантрабанда ў пустых грузавіках.
Паводле Жвіронаса, новыя абмежаванні ў памежных пераходах «Твярачус» і «Шумскас» могуць быць уведзеныя ў канцы года, пасля завяршэння рамонту памежнага пункта «Медзінінкай».
Новаўвядзенне, па словах Жвіронаса, дапаможа прадухіліць не толькі кантрабанду, але і карупцыю.
Іншыя буйныя памежныя пераходы працуюць кругласутачна.
Чытайце таксама:
З прыходам цяпла актывізаваліся чаўнакі-веласіпедысты. Колькі яны зарабляюць за некалькі гадзін?
«Зялёная карта» хутка ўсё. Як будуць афармляцца страхавыя полісы на аўто для выезду за мяжу?