Лукашэнка: Ніхто на нас не збіраецца нападаць. У тым ліку ўкраінцы

Аляксандр Лукашэнка сёння наведваў Веткаўскі раён. Пасля нарады з актывам Гомельскай вобласці ён паразмаўляў з мясцовымі жыхарамі.

28.04.2023 / 14:26

Фота: прэс-службы Лукашэнкі

Ён, у прыватнасці, назваў Брэсцкую і Гомельскую вобласці прыфрантавымі.

«Вы проста малайцы. Я вось адчуваю, наколькі беларусы, асабліва тут на поўдні — Гомельшчына, Брэстчына, паколькі гэта прыфрантавыя вобласці, — наколькі людзі ўжо пачалі шанаваць жыццё. Дайце толькі свет! Будзе вам мір, не хвалюйцеся. Галоўнае, каб вы спакойна працавалі, гадавалі сваіх дзяцей. Вы не хвалюйцеся».

Тым не менш ён заўважыў, што ўсякае можа быць.

«Але я больш за вас разумею, каб мы не ўцягнуліся ў гэтую шырокамаштабную бойню. Вопыт яе мы выкарыстоўваем, вывучаем. Глядзім, каб наша армія была мацней. Таму вы не хвалюйцеся. Я больш вас не хачу ваяваць. У мяне таксама ёсць дзеці. І вы ўсе мае дзеці. Я не хачу, каб мне давялося вас пасылаць кудысьці на фронт. Таму супакойцеся, працуйце спакойна.

Ніхто на нас нападаць не збіраецца. У тым ліку ўкраінцы. Ды і заходнікі, з якімі я сустракаюся, яны мне кажуць: «Аляксандр Рыгоравіч, спадар прэзідэнт, да вас ні ўкраінцы, ні палякі не збіраюцца». Можа, і не збіраюцца. Але нам трэба быць гатовымі да ўсяго. Таму гадуйце дзяцей. Пажадана як мага больш», — цытуе словы Лукашэнкі БелТА.

Лукашэнка спрагназаваў «жалезную дыктатуру»

Лукашэнка прыехаў на поле на паліраваным ГАЗіку ў суправаджэнні ахоўніка з аўтаматам

Nashaniva.com