Акцыю «Несмяротны полк» расіяне правялі ў Афрыцы. У Маскве яе сёлета праводзіць баяцца
Амбасада Расіі ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга пахвалілася тым, што арганізавала па месцы свайго знаходжання шэсце «Несмяротнага палка».
02.05.2023 / 21:31
«1 мая ў ДР Конга пасольства трэці раз арганізавала акцыю «Несмяротны полк». Маршам па вуліцах Кіншасы прайшло каля ста чалавек, сярод іх персанал, суайчыннікі, расійскія вайсковыя назіральнікі і паліцэйскія місіі ААН па стабілізацыі ў ДРК і кангалезцы, якія сімпатызуюць Расіі», — гаворыцца ў паведамленні дыпламатычнай установы.
У шэрагах удзельнікаў шэсця афрыканскіх твараў насамрэч лічаныя адзінкі. Праўда, нейкія спецыяльна навучаныя афрыканцы з георгіеўскімі стужкамі на грудзях спяваюць «Кацюшу».
Самае пры гэтым пікантнае, што сёлета ў мэтах бяспекі расіяне вырашылі адмовіцца ад аналагічнага шэсця, якое апошняе дзесяцігоддзе стала адным з сімвалаў расійскага мілітарызму, у Маскве і іншых буйных гарадах.
Чытайце таксама:
Булён на вадзе з нябожчыка і плявок у знак павагі: дзіўныя афрыканскія традыцыі
Пігмеі, малярыя і палігамія. Беларуска расказала пра жыццё на афрыканскім экватары