Еўрасаюз прыдумляе, як уздзейнічаць на краіны, што дапамагаюць абыходзіць санкцыі

Еўрапейскі саюз абмяркоўвае новы механізм другасных санкцый супраць дзяржаў, якія дапамагаюць абыходзіць абмежаванні. Для гэтага будуць створаныя два чорныя спісы — краін-парушальнікаў і забароненых да продажу гэтым краінам тавараў, паведамляе Bloomberg.

05.05.2023 / 15:39

Фота ілюстрацыйнае

У ЕС занепакоеныя недастатковай эфектыўнасцю гандлёвых абмежаванняў, уведзеных у дачыненні да Расіі, Беларусі і шэрагу іншых дзяржаў. Напрыклад, імпарт у Расію паўправаднікоў, інтэгральных схем і іншых тэхналогій з Казахстана, ААЭ, Турцыі і Кітая пасля ўвядзення санкцый вырас у разы.

Таму чыноўнікі Еўрасаюза прыдумалі такі механізм: стварыць два спісы — трэціх краін, якія не змогуць абгрунтаваць вялікі рост паставак у падсанкцыйныя рэгіёны, і забароненых тавараў. Увоз гэтых тавараў у краіны, якія парушаюць рэжым санкцый, у далейшым будзе абмежаваны.

Праўда, уносіць краіны і тавары ў гэтыя спісы збіраюцца толькі са згоды ўсіх членаў Еўрасаюза. Калі ж і гэтыя меры не спрацуюць, то ЕС мае намер уводзіць для парушальнікаў абмежаванні ў дачыненні да паставак іншых ключавых тавараў.

Чытайце таксама:

Нафтагазавыя даходы Расіі ў красавіку яшчэ больш знізіліся

Расійская эканоміка пачала рассыпацца — Wall Street Journal

Расія ўхіляецца ад санкцый усё хітрэйшымі спосабамі

Nashaniva.com