Качанава прапанавала арганізоўваць прытулкі для дзяцей пры манастырах
Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава правяла ўчора нараду з кіраўніцтвам дзяржаўных органаў і Беларускай праваслаўнай царквы, паведамляе прэс-служба верхняй палаты парламента.
06.05.2023 / 09:31
Фота: Савет Рэспублікі
На нарадзе абмяркоўвалася пытанне аб магчымасці арганізацыі пры манастырах прытулкаў для дзяцей, чые бацькі пазбаўленыя бацькоўскіх правоў.
«Сёння я хачу даць старт праекту, які мяне крануў да глыбіні душы. У ходзе майго візіту ў Маскву мы дамовіліся са старшынёй Савета Федэрацыі Валянцінай Іванаўнай Мацвіенка, што наведаем Пакроўскі манастыр. Матушка Феафанія нам паказала прытулак для дзяцей, чые бацькі пазбаўленыя бацькоўскіх правоў. У Расіі дазволена пры манастырах ствараць прытулкі. У прыватнасці, у Пакроўскім манастыры ўжо досыць вялікі досвед працы з дзецьмі. Наступная сацыялізацыя выхаванцаў прытулку паказвае паспяховыя вынікі», — адзначыла спікер, адкрываючы нараду.
Як адрэагавала кіраўніцтва БПЦ на ініцыятыву спікеркі, не паведамляецца.
Чытайце таксама:
«А я лічу, не рана». Качанава выказалася за патрыятычнае выхаванне дзяцей з 3-4 гадоў
Качанава хоча арганізаваць «улік сацыяльнай карыснасці грамадзян»
Качанава дала Шведу грамату за «забеспячэнне правоў і свабод» і пажадала далейшых поспехаў