«Такое першы раз бачу». Кіроўцы скардзяцца на чэргі на мяжы пры выездзе з Беларусі ў Расію

Кіроўцы, якія ехалі па трасе з Віцебска праз пункт пропуску Езярышча, нечакана для сябе сутыкнуліся з доўгай чаргой, піша «Фонтанка».

10.05.2023 / 09:44

 Чарга на выездзе з Беларусі ў Езярышчах. Скрын відэа

«Стаю больш за чатыры гадзіны, наперадзе бачная мяжа, белы знак, КПП і за ім 100 метраў прыкладна. Гэта значыць, мяркуючы па колькасці машын наперадзе, яшчэ паўтары-дзве гадзіны стаяць. Цэнзурных слоў няма», — падзяліўся чытач з карэспандэнтам.

Па словах суразмоўцы, чэргі на мяжы паміж Расіяй і Беларуссю пачаліся з 5 мая, калі Беларусь увяла праверку на мяжы.

«Наогул не было такога. Звычайна праязджаеш, паказваеш пашпарт — і ўсё. Было некалькі машын, можа, але такое я першы раз бачу. Хоць некалькі разоў на год езджу праз гэты пункт і на святы езджу, але такога не было ніколі», — распавёў суразмоўца.

Паводле яго, праходжанне мяжы ў зваротным напрамку, у Беларусь, цяпер лягчэйшае: там, на яго думку, 15—20 машын, іх праверка зойме каля гадзіны.

«Мы едзем 1,5 км ужо шэсць гадзін! Дасталі нарды, каб моцна не сумаваць», — распавёў выданню «Фонтанка» іншы відавочца.

5 мая стала вядома, што на мяжы з Расіяй з'явіліся пасты беларускіх памежнікаў. Паведамлялася, што ў тых, хто ўязджае, правяраюць пашпарты. Але, як вынікае, тых, хто выязджае, таксама правяраюць.

Чытайце таксама:

Мінск хоча перастрахавацца: Беларусь увяла пагранічны кантроль на ўездзе з Расіі

На вялікія выхадныя Беларусь накрыла хваля расійскіх турыстаў

Пандэмія скончылася, але «кавідны» збор на мяжы застаецца. Вось колькі дзяржава зарабляе на ім кожны месяц 

Nashaniva.com