Ад яшчэ аднаго палітвязня доўгі час няма вестак
Два месяцы няма вестак ад палітзняволенага анархіста Дзмітрыя Дубоўскага, піша «Вясна».
10.05.2023 / 11:19
Дзмітрый Дубоўскі
У судзе Заводскага раёна Мінска 25 лістапада Дзмітрыя асудзілі да 5 гадоў калоніі. Так як раней Дубоўскага ўжо асудзілі да 18 гадоў калоніі, шляхам частковага складання пакаранняў канчаткова яго асудзілі да 20 гадоў калоніі.
Дзмітрыя абвінавачвалі паводле падзей у Мінску і Салігорску ў 2009 і 2010 гадах. 25 лютага палітвязень пачаў адбываць тэрмін у папраўчай калоніі № 3.
Родныя палітвязня пішуць у сацсетках, што два месяцы не атрымліваюць лістоў ад яго:
«Многія пытаюцца, як Дзіма. Я не ведаю. Сёння роўна два месяцы, як няма лістоў ад яго. Вясну ён відавочна не сустрэў. Гэта не 10 сутак і нават не 30. Два месяцы, калі не ведаеш нічога».
Падтрымайце палітвязня: ПК № 3, 211322, Віцебская вобласць, г. п. Віцьба, Дзмітрый Мікалаевіч Дубоўскі.
Доўгі час няма вестак ад Міколы Статкевіча (тры месяцы), Максіма Знака, Сяргея Ціханоўскага, Аляксандра Францкевіча, невядома, што з Віктарам Бабарыкам.
Чытаць таксама:
Асуджанага да 18 гадоў калоніі палітвязня судзяць зноў: гэтым разам — за падзеі 10-гадовай даўніны
Падобна, што Статкевіч, Знак і Лосік працяглы час знаходзяцца ў ШІЗА — праваабаронцы
Рэжым маўчання: ад Сяргея Ціханоўскага тры тыдні няма ніякіх навін