Дэфіцыт расійскага бюджэту за 4 месяцы перавысіў паказчык, запланаваны на ўвесь год

Дэфіцыт федэральнага бюджэту ў Расіі за студзень-красавік 2023 года склаў 3,4 трыльёна расійскіх рублёў (каля 44 млрд даляраў ЗША), перавысіўшы запланаваны на ўвесь год паказчык 2,9 трлн рублёў. Гэта вынікае з папярэдніх звестак расійскага Мінфіна.

10.05.2023 / 23:26

Даходы расійскага бюджэту склалі больш за 7,7 трлн расійскіх рублёў, што на 22% менш за аб’ём паступлення даходаў за аналагічны перыяд 2022 года. Выдаткі бюджэту выраслі на 26% — да 11,2 трлн рублёў.

Чытайце таксама:

Нафтагазавыя даходы Расіі ў красавіку яшчэ больш знізіліся

Расійская эканоміка пачала рассыпацца — Wall Street Journal

Расія ўхіляецца ад санкцый усё хітрэйшымі спосабамі

Nashaniva.com