У Віцебску судзяць выкладчыц тэхналагічнага ўніверсітэта, сярод іх загадчыцы кафедраў
Дзвюх загадчыц кафедраў і дацэнта Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта сёння судзяць у судзе Першамайскага раёна Віцебска па артыкуле аб распаўсюджванні «экстрэмісцкіх матэрыялаў», паведаміў мясцовы тэлеграм-канал.
11.05.2023 / 15:59
Фота: Укантакце, wikimedia.org, orshanka.by
Пад суд патрапілі загадчыца кафедры канструявання і тэхналогіі адзення і абутку, кандыдат тэхнічных навук Наталля Бадзяла, загадчыца кафедры эканамічнай тэорыі і маркетынгу доктар эканамічных навук Галіна Яшава, дацэнт кафедры дызайну і моды Таццяна Макляцова.
Судзіць жанчын па артыкулах 24.23 ч. 1 і 19.11 ч. 2 суддзя Алена Жук.
Раней стала вядома пра суд над дацэнтам кафедры дызайну і моды гэтага ўніверсітэта Наталляй Тарабука.
У мінулым жа годзе быў арыштаваны (а пасля звольнены) старшы выкладчык кафедры тэхналогіі тэкстыльных матэрыялаў Дзмітрый Квяткоўскі.
Чытайце таксама:
Абвешчаны збор сям'і Паўла Белавуса
Паўла Белавуса асудзілі на 13 гадоў калоніі
Чатырох чалавек асудзілі да «хатняй хіміі» за ўдзел у маршы 2020 года