Грамадства2929

Паўла Белавуса асудзілі на 13 гадоў калоніі

Дырэктара symbal.by і арганізатара святкавання 100‑годдзя БНР Паўла Белавуса абвінавацілі ў дзяржаўнай здрадзе. Мінскі гарадскі суд сёння вынес яму прысуд — 13 гадоў зняволення.

Pavel Belavus Paviel Bielavus Павел Белавус
Павел Белавус падчас абвяшчэння прысуду. Кадр з відэа

Па артыкуле за здраду дзяржаве ён атрымаў самы вялікі тэрмін — 10 гадоў і штраф у памеры 500 базавых велічынь (18,5 тысяч рублёў). Акрамя таго, яго прызналі вінаватым у арганізацыі групавых дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак, і прысудзілі за гэта 3 гады калоніі. За публічныя заклікі да захопу ўлады-4 гады, за кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем — 4 гады пазбаўлення волі.

У выніку суд прызначыў пакаранне ў выглядзе 13 гадоў пазбаўлення волі, адбываць тэрмін Павел Белавус будзе ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Паўлу Белавусу было выстаўленае абвінавачанне адразу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса:

— ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве);

— ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак);

— ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь);

— ч. 1 арт. 361-1 (кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем).

Паўла Белавуса затрымалі 15 лістапада 2021 года і першапачаткова давалі адміністрацыйныя суткі, але з Акрэсціна не адпусцілі і распачалі крымінальную справу.

Працэс пачаўся 20 лютага 2023 года, вяла яго суддзя Жанна Брысіна. 

Першапачаткова суд быў адкрыты, але дзяржаўны абвінаваўца заявіў хадайніцтва аб разглядзе справы ў закрытым рэжыме «з мэтай прадухілення разгалошвання інфармацыі, размешчанай у крыніцах, прызнаных экстрэмісцкімі».

Як паведамляў на пачатку студзеня былы начальнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Сяргей Паско, у 2011 годзе «абвінавачаны для пошуку аднадумцаў пачаў трансляваць патрэбную яму інфармацыю ў масы».

«Пад выглядам культурна-гістарычнага развіцця ў розных агульнадаступных сацыяльных сетках і на сайтах ён распаўсюджваў ідэі беларускага нацыяналізму, мэтай якіх з'яўлялася змена дзяржаўнай улады ў Беларусі», — казаў у студзені Паско.

Каментары29

  • не такі як ёсць
    11.05.2023
    Ці ёсць у Беларусі такая асоба (ці група асоб, ці нейкая сацыяльная група) рэпрэсіі ў адносінах да якой (ці якіх) нарэшце нешта зварухнуць у беларусах настолькі, што яны зразумеюць што так далей нельга. Хто гэта можа быць? Каго для гэтага трэба асудзіць за "здраду дзяржаве"? Дзяцей з беларускамоўнага садка? Ці ёсць нейкая мера цярпення ў гэтага народа?
  • Тор
    11.05.2023
    не такі як ёсць, народ зрабіў свой выбар і прайграў цяпер плоціць за сваой нядалы выбар. Трэба было старыкоў паслухаць а не за Светай бегчы і ўдзельнічаць у гэтым спектаклі газпрома.
  • Кот Муркот
    11.05.2023
    Не, не, столькі ён не прасядзіць. Увогуле выйдуць усе палітвязні, а іх суддзі наадварот будуць асуджаныя, і наступіць шчасце ў прыўкраснай Беларусі будучыні!

Цяпер чытаюць

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі29

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Будынак крэйдавага завода ў Белгарадскай вобласці разбураны ў выніку ўдару беспілотнікаў1

Ордэн Белага Арла, які забралі ў Зяленскага, вярнуўся ў Польшчу. Што з ім будзе цяпер?4

У Крыме здарылася маштабнае адключэнне святла6

Для рамонту моста каля плошчы Перамогі будзе перакрыты праспект Незалежнасці

Чаму ў Мінску не пабудуюць метро ў «Паўночны Бераг»?14

Пачаў хаміць: сямейная пара ў Беларусі адмовілася ад 16‑гадовага сына2

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?64

Прэзідэнтка Мексікі запрасіла знакамітую качку Мерлін да сябе ў палац, а тая дзеўбанула яе ў руку

Лепельская суддзя Кручыніна, якая рэпрэсавала медыкаў, пастара, ратавальнікаў, звольнілася па ўласным жаданні8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі29

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць