Адваката выключылі з калегіі пасля арышту за лайк у сацсетках
Адвакат з 12-гадовым стажам Ігар Сцяпанаў, загадчык юрыдычнай кансультацыі Лёзненскага раёна Віцебскай абласной калегіі адвакатаў, быў выключаны з калегіі за «здзяйсненне правіны, якая дыскрэдытуе званне адваката», піша праект «Права на абарону».
11.05.2023 / 17:05
Сцяпанава затрымалі ў лютым 2023 года па артыкуле аб распаўсюджванні экстрэмісцкіх матэрыялаў. Ён атрымаў 15 сутак за лайк на старонцы інтэрнэт-крамы, уключанай у пералік «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
6 сакавіка Сцяпанава выключылі з абласной калегіі адвакатаў па рашэнні яе рады.
Чытайце таксама:
У Віцебску судзяць выкладчыц тэхналагічнага ўніверсітэта, сярод іх загадчыцы кафедраў