У Белавежскай пушчы ўчора былі лясныя пажары. Палякі падазраюць, што прычына ў мігрантах

Прэс-служба Польскай памежнай службы напісала на сваім сайце, што 10 мая на беларускім баку ў Белавежскай пушчы яны двойчы заўважылі ўзгаранні. 

11.05.2023 / 18:41

Фота: podlaski.strazgraniczna.pl

Першае здарэнне адбылося апоўдні, другое — увечары. Беларусы пасля атрымання ад палякаў інфармацыі пра ўзгаранні ліквідавалі іх. Але Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі пра пажары 10 мая ў Белавежскай пушчы нічога не паведамляла.

Падобнае здарэнне адбылося каля мяжы Беларусі з Латвіяй. Латвійскія памежнікі выказалі меркаванне, што прычынай пажару маглі стаць мігранты, якія спрабуюць нелегальна патрапіць у ЕС. Такой самай думкі прытрымліваюцца і польскія памежнікі.

Магчыма, што нелегальныя мігранты з Азіі і Афрыкі ў чаканні магчымасці пераходу праз мяжу паляць у лясах вогнішчы, што і прыводзіць да пажаранебяспечных сітуацый. 

Чытайце таксама:

Літва не стала працягваць рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю

Палякі баяцца, што аднаўленне прамых авіязносін паміж Тэгеранам і Мінскам робіцца для дастаўкі мігрантаў

Адновіцца авіязлучэнне з Іранам. Ці рызыкне Лукашэнка паўтарыць атаку мігрантамі?

Nashaniva.com