Павераны ў справах ЗША ў Беларусі сустрэўся з жонкай Статкевіча
Пра сустрэчу часовага паверанага ў справах ЗША ў Беларусі Рубэна Аруцюняна з жонкай палітзняволенага Мікалая Статкевіча Марынай Адамовіч паведаміла Амбасада ЗША ў сябе ў твітары.
11.05.2023 / 21:36
«Павераны ў справах Аруцюнян сустрэўся ў Мінску з Марынай Адамовіч, адважнай і трывалай жонкай зняволенага палітычнага актывіста Мікалая Статкевіча. Марына не атрымлівала звестак ад Мікалая больш за 8 тыдняў! Заклікаем вызваліць Мікалая і яшчэ 1500 палітвязняў Беларусі!», — паведаміла амбасада.
Ад Мікалая Статкевіча, асуджанага лукашэнкаўскім судом на 14 гадоў зняволення ва ўмовах узмоцненага рэжыму, жонка не мае ніякіх вестак ужо 90 дзён.
Чытайце таксама:
«90 бясконцых дзён». Столькі часу няма звестак пра Міколу Статкевіча
Рэжым маўчання: ад Сяргея Ціханоўскага тры тыдні няма ніякіх навін
Падобна, што Статкевіч, Знак і Лосік працяглы час знаходзяцца ў ШІЗА — праваабаронцы