У Брэсце на мужчыну абрынуўся мікрааўтобус, які ён выкарыстоўваў у якасці «донара»

49-гадовы берасцеец спрабаваў дастаць з адслужыўшага сваё старога аўтамабіля рысоры, каб пераставіць іх на навейшую машыну. Але гэта ў выніку скончылася трагічна, піша «Ганцавіцкі час».

12.05.2023 / 16:14

Фота ілюстрацыйнае

У свой час мужчына набыў стары мікрааўтобус «Івека» і пры патрэбе здымаў з яго патрэбныя запчасткі ды выкарыстоўваў іх для рамонту іншай машыны. Разборка старога транспартнага сродку дайшла да такой стадыі, што апошнім часам мікрааўтобус стаяў ужо на адным коле.

У другой палове дня 11 мая мужчына выправіўся зняць з гэтай машыны рысоры. З дапамогай дамкрата ён прыўзняў аўтамабіль, але для ўпору нічога не падклаў. У нейкі момант дамкрат выслізнуў і мікрааўтобус прыціснуў свайго ўладальніка, занятага працай.

Паклікаць на дапамогу мужчына нікога не змог. Яго цела знайшла жонка, занепакоеная доўгай адсутнасцю мужа. Іншых падрабязнасцяў гэтай гісторыі пакуль няма.

Чытайце таксама:

У Віцебску уседарожнік сутыкнуўся з маршруткай

У Магілёве тралейбус трапіў у ДТЗ з-за кепскага самаадчування кіроўцы

У Навагрудскім раёне байцовы сабака загрыз гаспадара

Nashaniva.com