З 1 чэрвеня Беларусь павысіць экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Саўмін Беларусі з 1 чэрвеня павысіць экспартную пошліну на нафту на 1,8 даляра: з 14,4 да 16,2 даляра за тону, вынікае з разлікаў, апублікаваных Мінфінам Расіі.

15.05.2023 / 18:05

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Наша Ніва

Паводле звестак расійскага ведамства, сярэдняя цана нафты Urals за перыяд маніторынгу з 15 красавіка да 14 траўня склала 55,97 даляра за барэль.

Пошліна на светлыя нафтапрадукты і алівы ў чэрвені павысіцца на 0,5 даляра — да 4,8 за тону, на цёмныя — да 16,2 даляра. Пошліна на экспарт таварнага бензіну таксама вырасце на 0,5 даляра, да 4,8 даляра, а на прамагонны (нафта) — на 1 даляр, да 8,9 даляра за тону.

Чытайце таксама:

Еўрасаюз прапанаваў спыніць пастаўкі расійскай нафты па нафтаправодзе «Дружба» ў Германію і Польшчу

Дэфіцыт расійскага бюджэту за 4 месяцы перавысіў паказчык, запланаваны на ўвесь год

Расійская эканоміка пачала рассыпацца — Wall Street Journal

Nashaniva.com