Пасля падзення расійскіх самалётаў і верталётаў на Браншчыне ў Беларусі ўвялі павышаную баявую гатоўнасць
У Беларусі ўвялі баявую гатоўнасць нумар адзін (павышаную) пасля таго, як у суботу ў Бранскай вобласці РФ былі збітыя адразу чатыры паветраныя цэлі. Такую інфармацыю, паводле паведамлення афіцыйных крыніц, сёння далажылі Лукашэнку, які ўпершыню пасля 9 мая з'явіўся ў публічнай прасторы.
15.05.2023 / 19:04
Лукашэнка, паводле паведамленняў яго прэс-службы, сказаў сілавікам:
«Трое сутак пасля падзей побач з намі. Я маю на ўвазе ў Бранскай вобласці, калі былі збітыя чатыры паветраныя судны.
Мы вымушаныя былі на гэта рэагаваць. З тых часоў мы знаходзімся ў больш павышанай гатоўнасці — нашы войскі».
Паводле яго, «цяпер абстаноўка ў нас не крытычная. Але, тым не менш, фактары насцярожваюць».
Чытайце таксама:
З'явілася яшчэ адно фота Лукашэнкі, на якім ён як васковая фігура
Лукашэнка аб’явіўся на камандным пункце ВПС і войскаў СПА. З кропельніцай на іншай руцэ
Прапагандыст Шпакоўскі напісаў праграмны пост: У найбліжэйшыя гады завяршыцца эпоха Лукашэнкі