Грамадства2929

Прапагандыст Шпакоўскі напісаў праграмны пост: У найбліжэйшыя гады завяршыцца эпоха Лукашэнкі

Прапагандыст Аляксандр Шпакоўскі ў фэйсбуку падзяліўся сваімі разважаннямі на фоне навін пра нездароўе Лукашэнкі. Ён заклікае лукашэнкаўцаў захаваць «пераемнасць улады і курсу». І мець запас прадуктаў харчавання, медыкаменты на выпадак ваенных дзеянняў.

Прапагандыст Аляксандр Шпакоўскі. Фота: БелТА

«Зразумела, што ў найбліжэйшыя гады завяршыцца эпоха Лукашэнкі, які стаў стваральнікам беларускай дзяржавы, адпаведна, патрыётам будзе неабходна забяспечыць пераемнасць ўлады і курсу, не разваліцца на складнікі, перасварыўшыся між сабой.

Пакуль жа ў гэтым лагеры, калі ацэньваць менавіта «грамадзянскую супольнасць», а не дзяржаўны апарат, разброд і хістанне, спрэчкі пра колер стужачак, пошукі схаваных «нацыяналістаў» і нават стварэнне тэлеграм-каналаў з узаемнымі абвінавачаннямі», — піша Шпакоўскі ў пасце за 14 мая.

Праўладны аналітык наракае, што і вайна ідзе не так, як хацелася б.

«Відавочна, што вайна ва Украіне складваецца для нашых расійскіх саюзнікаў не самым удалым чынам. Можна колькі заўгодна называць вайну «спецаперацыяй», а чэрствы хлеб халвой, але сітуацыя ад гэтага не зменіцца».

А пасля піша, можна сказаць, крамольныя з пункту гледжання дзяржаўнай улады рэчы пра слабасць беларускага войска.

«Суверэнітэт і тэрытарыяльная цэласнасць Рэспублікі Беларусь, безумоўна, гарантуюцца айчыннай арміяй і праваахоўным блокам. Разам з тым усе разумеюць нераўназначнасць сіл Беларусі з аднаго боку і НАТА з іншага. Па факце бяспека нашай краіны забяспечваецца яшчэ і функцыянальнасцю расійскай дзяржавы, Узброеных сіл РФ, здольнасцю Масквы выканаць свае саюзныя абавязкі.

У святле вышэйвыкладзеных абставін нельга выключаць (я бы нават сказаў, што хутчэй «так», чым «не»), што ўкраінскі канфлікт у перспектыве будзе перанесены на тэрыторыю Беларусі».

Прапагандыст дадае, што «патрыётам» трэба выстройваць свае асабістыя планы з улікам пагрозы вайны і каб супрацьстаяць «змагарам». «Напрыклад, мець запас прадуктаў харчавання, медыкаменты», — удакладняе ён.

«Патрэбна пастаянная палітычная і баявая падрыхтоўка, дзе кожны можа выбраць сваю ролю ў залежнасці ад здольнасцяў, полу, ўзросту, стану здароўя».

У канцы свайго праграмнага допісу Шпакоўскі дадае некалькі слоў пра здароўе Аляксандра Лукашэнкі, які пасля 9 мая не з'яўляўся на публіцы.

«Лукашэнка прастудзіўся на пахаванні тых, хто яго хаваў. Хаця ўсе мы не вечныя. Чалавек смяротны, прычым раптоўна. Але не ў гэты раз».

Ён падкрэслівае, што задача лукашэнкаўцаў у тым, каб і без свайго правадыра «адстаяць краіну».

Каментары29

  • Сеня
    15.05.2023
    Украiнская армiя за 24 гадзiны змяце увесь ваш ГЕСТАПiк i дойдзе да драздоу а беларуская армiя далучыцца
  • Чаркашкварка
    15.05.2023
    Шпак ужо адчувае трындзец.
  • SHOS
    15.05.2023
    Хмммммммммм... Методички новые завезли?

Цяпер чытаюць

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў

Усе навіны →
Усе навіны

Скончыў жыццё самагубствам сын вядомага расійскага апазіцыйнага палітыка3

Юшкевіч вярнуўся ў сацсеткі: Проста ашаломлены ўзроўнем падтрымкі і салідарнасці. І пажартаваў пра нязручнасць з дзяўчатамі6

Украінскія дроны атакавалі буйны дата-цэнтр Сбербанка ў Саратаўскай вобласці2

Затрымалі хакераў, якія ўзламалі «ДоДо Піцу». Сярод іх ёсць і беларус

Ціханоўская: Рэпрэсіі супраць беларускай культуры большыя, чым у часы СССР25

«Чаму б не працягнуць Zoom». Дызайнерка з Кіева выпадкова зняла прылёт расійскага дрона падчас анлайн-заняткаў1

У Германіі пачаўся суд над украінцам, якога абвінавачваюць у падрыве «Паўночнага патоку»2

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?5

Стала вядома, як падтрымаюць беларускі бізнэс, які пацярпеў праз атакі на склады Wildberries у Расіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць