Больш за 50 тысяч чалавек перайшлі на выплату падатку на прафесійны даход

Больш за 50 тысяч чалавек перайшлі на выплату падатку на прафесійны Даход. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Доме прэсы паведаміў начальнік Галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах Андрэй Кавалеўскі, піша reform.by.

16.05.2023 / 11:54

Па словах Кавалеўскага, частка з тых, хто перайшоў на новы рэжым, раней выплачвалі адзіны падатак. Таксама ён адзначыў, што сёлета падатак на прафесійны даход абрала частка ІП, чые віды дзейнасці дазваляюць прымяняць новы падатковы рэжым. Пры гэтым яны спынілі прадпрымальніцкую дзейнасць.

У найбліжэйшы час можна чакаць росту колькасці плацельшчыкаў падатку на прафесійны даход.

«Тым жа законам, які ўнёс змены з 1 студзеня 2023 года, прадугледжаныя дадатковыя змены, якія ўступаюць у сілу з 1 ліпеня 2023 года. Яны закранаюць ужо непасрэдна рамеснікаў і фізічных асоб, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы аграэкатурызму. Самае галоўнае, што з 1 ліпеня падатак на прафесійны даход для гэтых дзвюх катэгорый плацельшчыкаў становіцца абавязковым рэжымам для прымянення. Таму з 1 ліпеня плацельшчыкі, якія ажыццяўляюць рамесную дзейнасць і дзейнасць у сферы аграэкатурызму, павінны зарэгістравацца і ажыццяўляць дзейнасць з выплатай падатку на прафесійны даход», — дадаў Кавалеўскі.

Паводле яго слоў, права выплачваць, як і раней, збор за рамесную і ажыццяўленне аграэктурыстычнай дзейнасці можа быць прадастаўленае толькі па рашэнні мясцовага выканаўчага і распарадчага органа.

Кавалеўскі дадаў, што за першы квартал ужо каля 2 тысяч рамеснікаў перайшлі на падатак на прафесійны даход.

Чытайце таксама:

Жыццё прадпрымальнікаў зноў хочуць «палепшыць». Што дасць новы законапраект?

Падатковая патлумачыла, якім чынам цяпер разлічваецца зямельны падатак

Nashaniva.com