У Горках схапілі аднаго з найлепшых барбераў
Сілавікі прычапіліся да яго бела-чырвона-белых татуіровак і каментароў.
16.05.2023 / 14:12
Павел Шакоўскі. Фота: сацыяльные сеткі
У відэа, запісаным сілавікамі, Павел Шакоўскі сядзіць са схаванымі за спінаю рукамі. Верагодна, на іх кайданкі.
Мужчыну вінавацяць ва ўдзеле ў мітынгах і «зняважлівых каментарах» у бок міліцыі і Лукашэнкі.
Сілавікі змусілі зняволенага распрануцца. Сярод мноства татуіровак дэманструюць бела-чырвона-белыя.
Калі Паўла Шакоўскага затрымалі і што яму інкрымінуюць, невядома.
У райцэнтры Паўла Шакоўскага лічаць адным з найлепшых цырульнікаў. Гэтым рамяством ён займацца з дзяцінства.
За перыяд масавых рэпрэсій у праўладных тэлеграм-каналах выстаўлена мноства відэа з затрыманымі. У сеціва трапілі і відэа са слядамі катаванняў.
Прапагандысты і сілавікі здымаюць разгубленых пасля вобшукаў людзей. З нагаворанага на камеру выразаюць патрэбныя выказванні. Людзей прымушаюць агаворваць сябе, часам ставячы перад неабходнасцю змагацца за бяспеку сваю і родных.
Глядзіце таксама:
Затрымалі мінскага відэографа — ГУБАЗіК сцвярджае, што на яго данеслі суседзі
У Асіповічах і Быхаве схапілі рабочых. Аднаго з іх запісалі на відэа пад чырвона-зялёным сцягам