Бацьку і дачку пакаралі «хатняй хіміяй» за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе
Іх вылічылі па фотаздымках з месца падзей.
16.05.2023 / 14:17
Ілюстрацыйнае фота
У судзе Савецкага раёна Мінска 5 красавіка асудзілі 60-гадовага Юрыя Машка і яго 24-гадовую дачку Валерыю Машок. Іх абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса), паведамляе «Вясна».
Справу разглядаў суддзя Аляксандр Якунчыхін.
Паводле матэрыялаў справы, бацька разам з дачкой восенню 2020 года, знаходзячыся на тэрыторыі Мінска на праезнай частцы праспекта Пераможцаў, дзейнічаючы групай асоб, і з іншымі асобамі, «прынялі актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, парушалі працу транспарту і прадпрыемстваў, блакавалі і заступалі шлях транспартным сродкам, у тым ліку гарадскога пасажырскага транспарту».
Іх вылічылі па фатаздымках з месца падзей.
Юрый і Валерыя Машок 27 красавіка ўнесеныя ў спіс асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці.
Суд прызнаў іх вінаватымі і пакараў двума гадамі хатняй хіміі.
Мера стрымання ў выглядзе змяшчэння вад варту змененая на падпіску аб нявыездзе.
Чытайце таксама:
Палітзняволенаму Яну Папковічу прысудзілі 4 гады калоніі. Яго затрымалі за дзень да ад'езду за мяжу
Выйшла на волю палітзняволеная Людміла Кірыленка
Затрымалі мінскага відэографа — ГУБАЗіК сцвярджае, што на яго данеслі суседзі