Кіраўнік МЗС Беларусі пракаментаваў праверкі на беларуска-расійскай мяжы

Сяргей Алейнік назваў іх не праверкамі, а маніторынгам.

17.05.2023 / 14:33

Уезд у Беларусь з Расіі. Фота: відавочца з Zerkalo.io

Праверкі грамадзян на беларуска-расійскай мяжы ажыццяўляюцца беларускімі пагранічнікамі ў цесным супрацоўніцтве з расійскімі калегамі, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік, піша «Спутнік».

«Гэта не зусім кантроль. Гэта, хутчэй, маніторынг сітуацыі на мяжы», — растлумачыў міністр.

Алейнік паведаміў, што гэта звязана з чаканым уступленнем у сілу міжурадавага пагаднення аб узаемным прызнанні віз і адзінай візавай палітыцы. Міністр адзначыў, што сітуацыя на мяжы дзвюх краін спакойная, і выказаў упэўненасць, што такой яна і застанецца.

Кантроль з боку беларускай памежнай службы на аўтадарогах, якія вядуць з РФ, доўгі час адсутнічаў. Але з 5 мая 2023 года пачаліся праверкі пашпартоў на ўезд у Беларусь. У Дзяржпагранкамітэце Беларусі растлумачылі, што нічога асабліва для грамадзян абедзвюх краін не змянілася.

Чытайце таксама:

Мінск хоча перастрахавацца: Беларусь увяла пагранічны кантроль на ўездзе з Расіі

Nashaniva.com