У Магілёве прадаюць чарэшню па касмічнай цане
Калі ў халодны перыяд дарагавізна свежай садавіны цалкам вытлумачальная, то за два тыдні да лета трохзначны цэннік выклікае здзіўленне ў многіх пакупнікоў.
18.05.2023 / 08:37
Фота, зробленае на рынку ў Магілёве, даслала ў рэдакцыю Tochka.by чытачка. На цэнніку красуецца цана — 120 рублёў за кілаграм.
На цэнніку напісана, што вырашчаныя ягады ў Іспаніі.
Адкуль такі кошт — незразумела. Магчыма, «стары» прывоз. У любым выпадку, цана відавочна не прыцягвае пакупнікоў, а толькі адпуджвае. Асабліва калі цэны на сезонную прадукцыю ўпэўнена зніжаюцца, у тым ліку і на ягады.
А што ў Мінску?
На Заходнім рынку прапануюць шмат узбекскай чарэшні. Але кошты на яе адэкватныя.
Ёсць варыянт — 20 рублёў за кілаграм. На цэнніку напісана — «Бомба».
«Вельмі салодкая, проста мёд», — прапануе прадавец.
Жанчына кажа, што летам ягады, імаверна, стануць яшчэ таннейшымі. Але і цяпер кошт цалкам прымальны.
Можна купіць чарэшні і даражэй — за 25 і за 28 рублёў за кіло. Ягады прывезеныя з Грэцыі.
«Калі возьмеш пару кіло, дадзім зніжку 5 працэнтаў», — кажуць прадаўцы.
Чытайце таксама:
На мінскай Камароўцы з'явіліся абрыкосы, але па атамнай цане
На мінскім рынку з'явіліся першыя столінскія агуркі. Пачым прадаюць?