На Камароўцы паявіліся першыя беларускія маліны. Цана кусаецца
Беларускія маліны з'явіліся ў продажы на Камароўцы. Як паведамляе інстаграм-акаўнт рынку, ягады вырашчаны ў парніку.
19.05.2023 / 08:21
За невялікі латок вагой 300 г прыйдзецца заплаціць 14,99 рубля. Не сказаць, што кожнаму па кішэні, заўважае Tochka.by.
Затое клубніцы патаннелі. За кілаграм беларускіх просяць 20 рублёў, але імпартныя з Грэцыі ўсё ж таннейшыя — 10 рублёў за кіло.
Буякі з Марока на Камароўцы ёсць па 4,99 рубля за 100 грам. Кіло журавін — 10 рублёў.
Таннеюць і агуркі. Яшчэ тыдзень таму калючы беларускі агурок прадавалі па 6—7 рублёў за кіло, а цяпер цэны ўпалі да 4—5 рублёў.
Чытайце таксама:
У Магілёве прадаюць чарэшню па касмічнай цане
На мінскай Камароўцы з'явіліся абрыкосы, але па атамнай цане
На мінскім рынку з'явіліся першыя столінскія агуркі. Пачым прадаюць?