86-гадовага Берлусконі выпісалі з бальніцы. Ён правёў там паўтара месяца
20.05.2023 / 11:46
Берлусконі трапіў у бальніцу 5 красавіка.
Сільвіа Берлусконі. Фота: Andrew Medichini / AP
Былы прэм'ер-міністр Італіі Сільвіа Берлусконі ў пятніцу быў выпісаны з бальніцы ў Мілане. Палітык правёў пад наглядам дактароў паўтара месяца, паведамляе AP.
86-гадовы палітык трапіў у бальніцу 5 красавіка. Дактары пацвердзілі, што экс-прэм'ер праходзіць лячэнне ў сувязі з інфекцыяй лёгкіх.
Акрамя таго, у яго дыягнаставаны хранічны міеламонацытарны лейкоз — гэта рэдкі тып раку крыві, характэрны для пажылых пацыентаў.
Берлусконі правёў 12 дзён у аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі.
Палітык, які з'яўляецца лідарам кааліцыйнай кансерватыўнай партыі Forza Italia і дэпутатам Верхняй палаты Сената, апошнія гады мае праблемы са здароўем. Так, у 2020 годзе ён перанёс Covid-19 і правёў у бальніцы 10 дзён.
Чытайце таксама:
Берлусконі заявіў, што не стаў бы сустракацца з Зяленскім
Берлусконі пасля крытыкі Зяленскага заявіў, што ён на баку Украіны
Лідар ультраправых «Братоў Італіі» Джорджа Мелоні стала новым прэм'ер-міністрам краіны