У Германіі затрымалі беларуса за перавозку мігрантаў

Нямецкая паліцыя 20 мая затрымала грамадзяніна Беларусі. 26-гадовага беларуса спынілі каля горада Гёрліц у Саксоніі, калі ён перавозіў у машыне з польскімі нумарамі пяцярых незаконных мігрантаў, паведамляе Reform.by.

22.05.2023 / 18:25

Фота: bundespolizei.de

У мігрантаў не было дакументаў, а самі яны заявілі, што прыехалі з Сірыі. Беларус павінен быў адвезці іх у Дрэздэн.

Сірыйцаў даставілі ў пункт прыёму мігрантаў, беларус вярнуўся ў Польшчу з забаронай уезду ў Германію цягам чатырох гадоў.

Чытайце таксама:

З-за нелегалаў з Беларусі збіраюцца ўвесці памежны кантроль на мяжы Германіі з Польшчай

У Польшчы будуць судзіць беларуса за перавозку мігрантаў

У Польшчы арыштавалі беларуса, якога падазраюць у арганізацыі міграцыі

Nashaniva.com