«Лаяўся нецэнзурнай лаянкай, быў нецвярозы». Затрыманага пасля запуску бела-сініх шарыкаў беларуса арыштавалі на 15 сутак

Грамадзянін Беларусі Дзмітрый Галаўлеў, затрыманы пасля таго, як у Маскве ў неба запусцілі бела-сінія шары і сцяг, арыштаваны на 15 дзён паводле артыкула аб дробным хуліганстве, паведамляе «ОВД-Инфо».

24.05.2023 / 19:54

24-гадовы гамяльчук Дзмітрый Галаўлёў з 33-гадовай жонкай Юліяй быў затрыманы 22 мая разам з жонкай Юліяй у Маскве

Паводле звестак праекта, Галаўлеў прызнаў віну ў тым, што «каля пад'езда лаяўся нецэнзурнай лаянкай, быў нецвярозы».

24-гадовы гамяльчук Дзмітрый Галаўлёў з 33-гадовай жонкай Юліяй быў затрыманы 22 мая разам з жонкай Юліяй неўзабаве пасля таго, як у небе над Масквой заўважылі ў небе сіне-белыя паветраныя шары, да якіх быў прымацаваны бела-сіне-белы сцяг (сімвал расійскай апазіцыі і антываеннага руху ў РФ).

Як адзначае «ОВД-Инфо», дагэтуль не вядома, дзе знаходзіцца Юлія Галаўлёва. 

Чытайце таксама:

Беларусцы далі велізарны штраф за бела-чырвона-белыя навагоднія шарыкі

У Маскве затрымалі беларуса з жонкаю за запуск у неба бела-блакітна-белага сцяга

Як у КДБ вісяць партрэты не Лукашэнкі, а Пуціна, як трапіў у «камеру смяротнікаў» і як стаў сведкам спробы ўцёкаў палітычнага — моцны аповед былога палітвязня

Прадстаўнік лукашэнкаўскага Моладзевага парламента далучыўся да руху «Супраціў» і расказаў, як перайшоў у апазіцыю

Nashaniva.com