Англійскі фанат атрымаў квіткі на фінал Лігі канферэнцый за бойку. Такое бывае

Фанат «Вэст Хэма» Крыс Нолт, вядомы таксама па мянушцы Нолсі, стаў галоўным героем паўфінальных матчаў Лігі канферэнцый, трэцяга па статусе турніру еўракубкаў.

26.05.2023 / 13:13

Freddie bonfanti

Пасля паразы ў матчы ў адказ паўфіналу Лігі канферэнцый (0:1) група фанатаў нідэрландскага «АЗ» напала на гасцявы сектар заўзятараў «Вэст Хэма», дзе ў тым ліку знаходзіліся сем'і і сябры футбалістаў англійскай каманды, паведамляе tvnet.lv.

Невядома, чым бы ўсё скончылася, не апыніся на трыбуне фанат «Вэст Хэма» Крыс Нол, вядомы пад псеўданімам Нолсі. Якраз ён, стаўшы на лесвіцы, у адзіночку адбіваўся ад натоўпу фанатаў «АЗ».

Shouldn’t have to buy another beer at the London Stadium again https://t.co/XSOVaFl7zo

— Football Away Days (@AwayDays_) May 19, 2023

Неўзабаве, заўважыўшы, што сем'ям партнёраў па камандзе пагражае небяспека, у вір бойкі кінуліся і некалькі футбалістаў «Вэст Хэма», у прыватнасці Майкл Антоніа, Лукас Пакета і Флін Даўнс. Урэшце з дапамогай паліцыі бойку спынілі.

Пасля гульні Нолсі вярнуўся дадому ў Англію, дзе яго сустрэлі як сапраўднага героя.

І клуб на яго не забыўся.

«Я быў на працы, і калі мне патэлефанавалі, ледзь не заплакаў. Гэта была супрацоўніца «Вэст Хэма». Яна сядзела двума шэрагамі ззаду мяне і бачыла, што адбылося. Яна сказала, што я быў вельмі смелым і заслужыў білет на фінал», — падзяліўся шчаслівы Крыс.

Цяпер Нолсі адпраўляецца на фінал Лігі канферэнцый «Вэст Хэм» — «Фіярэнціна», які пройдзе 7 чэрвеня ў Празе.

Чытайце таксама:

ПСЖ хоча прапанаваць Месі мегакантракт. Гэта проста рэкордныя грошы

Швейцарскі футбольны каментатар сутыкнуўся з крытыкай праз адсутнасць згадкі пра рэпрэсіі ў Беларусі

Сенсацыя на чэмпіянаце свету! Латвія перамагла Швецыю і выйшла ў паўфінал

Nashaniva.com