Спорт99

Сенсацыя на чэмпіянаце свету! Латвія перамагла Швецыю і выйшла ў паўфінал

У Рызе Латвія выйграла ў Швецыі з лікам 3:1.

Скрыншот відэа

Зборная Латвіі (галоўны трэнер Харыйс Віталіньш) у сваёй гісторыі яшчэ ні разу не даходзіла да паўфіналу. Да гэтага каманда чатыры разы гуляла на стадыі 1/4 фіналу: у 2000, 2004, 2008 і 2018 гадах.

Шайбы сёння закінулі Яніс Якс, Мікс Індрашыс і Данс Лачмеліс.

У іншым чвэрцьфінале Канада перамагла гаспадароў спаборніцтваў Фінляндыю — 4:1.

Нагадаем, што некалькімі гадзінамі раней Нямеччына выйграла ў Швейцарыі 3:1, а ЗША ў Чэхіі — 3:0. 

Такім чынам, у паўфіналах у суботу згуляюць ЗША — Нямеччына і Латвія — Канада. 

Матч за трэцяе месца і фінал пройдуць у нядзелю.

І паўфінал, і фінал пройдуць у Тамперэ.

Каментары9

  • Бобр
    25.05.2023
    Браво Латвия!!! Пора руководству и страны и федерации задуматься: почему Беларусь все хуже и хуже: и ледовые почти во всех крупных городах, и команда в КХЛ- а побед нет...
  • Угу
    25.05.2023
    Дагаварнякі звычайная справа ў спартовай мафіі... А вы наіўныя фанаты "прафесійнага спорта" вылупляйцеся ў экраны і заўзейце, перажывайце, сварыцеся, і абмяркоўвайце...губляйце свой час... Гэта ж ўсё па-сапраўднаму, без падману...
  • З Латвіі
    25.05.2023
    Па-беларуску будзе прозвішча трэнера Вітолыньш. -ыньш і --ыня ( у жанчын) у прозвішчах заўсёды цвёрдыя. Гэта расейцы зрабілі на свой лад праз і. Vītoliņš, мяккая эль пішацца ļ. Націск на першым складзе у прозвішчы, таму о не пераходзіць у а, напэўна. Але галоўнае, у канцы, выпраўце, калі ласка. Бэрзыньш, Страдыньш і г.д. заўсёды праз ы перакладайце, калі ласка.

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць