Зноў спрабуюць прадаць графскую сядзібу ў Чачэрску
На сайце Дзяржкаммаёмасці з'явілася абвестка, што зноў выстаўляецца на продаж колішняя сядзіба графа Чарнышова-Круглікава ў Чачэрску, пабудаваная ў 1860 годзе. Кошт пытання — 429 тысяч рублёў. У параўнанні з цаной, якая была на папярэдніх таргах, дзе ахвотных набыць нерухомасць з гісторыяй не знайшлося, сума зменшаная на 50%.
26.05.2023 / 18:12
Фота: realt.by
Як паведамляецца, таргі пройдуць на электроннай пляцоўцы Беларускай універсальнай таварнай біржы 5 чэрвеня. Раней у сядзібе плошчай 1129 кв. метраў размяшчаўся дом піянераў, але гэта было даўно.
Па стане ж на цяперашні момант былая сядзіба даўно не выкарыстоўваецца, а таму мае патрэбу ў сур'ёзным рамонце. Яна даўно закансерваваная, а ў якім стане яе камунікацыі і пабудовы — невядома. Нерухомасць унесеная ў рэестр помнікаў архітэктуры, што накладае на тых, хто наважыцца яе набыць, сур'ёзныя абавязкі і абмежаванні.
Чытайце таксама:
Офіс «Трайпла» на Ракаўскай у Мінску прадалі расіяніну