83-гадовы Аль Пачына рыхтуецца стаць бацькам чацвёрты раз
Яго каханая, 29-гадовая Нур Альфала, знаходзіцца на восьмым месяцы цяжарнасці. Дзіця народзіцца гэтым летам.
31.05.2023 / 10:07
Аль Пачына. Фота: Andrew Medichini / AP
Для акцёра гэта будзе чацвёртае дзіця, а для яго выбранніцы гэта будзе першынец. У артыста ўжо ёсць трое дзяцей ад папярэдніх адносін: 33-гадовая дачка Джулія ад выкладчыцы акцёрскага майстэрства Яны Тарант, а таксама 22-гадовыя двайняты Алівія і Антон ад актрысы Беверлі Д'Анджэла.
Пра раман Аль Пачына з Нур Альфалай стала вядома, калі іх заспелі за вячэрай у рэстаране ў красавіку 2022 года. Да адносін з акцёрам Альфала сустракалася з Мікам Джагерам і мільярдэрам Нікаласам Берггруенам.
Розніца ва ўзросце складае 54 гады
Чытайце таксама: