«Група падтрымкі Украіны». У Магілёве затрымалі траіх мужчын

Відэа з затрыманымі з'явілася ў дзяржаўным канале Магілёва — «Беларусь-4».

01.06.2023 / 18:54

Уладзімір Тычынскі і двое іншых затрыманых. Фота: «Укантакце», канал ГУБАЗіК

Спачатку паказваюць кадры затрымання 53-гадовага прадпрымальніка Уладзіміра Тычынскага. Родам ён з Аршанскага раёна, але доўгі час жыве ў Магілёве. 

Мужчына мае ўласны бізнэс па вытворчасці ўваходных дзвярэй, а таксама фірму ў Расіі, якая іх прадае. 

На кадрах, знятых ГУБАЗіК, паказваюцца «доказы віны» Уладзіміра Тычынскага — гэта ўкраінская сімволіка ў аўто і ў хаце. Іншай канкрэтыкі па тым, што ён рабіў, там няма.

Машына Уладзіміра Тычынскага. Скрыншот з відэа «Беларусь-4»

З Уладзімірам затрымалі дваіх мужчын, якіх называюць «групай падтрымкі Украіны». Першы затрыманы кажа, што нібыта «Уладзімір прапанаваў зліць звесткі знаёмых у «Чорную кнігу Беларусі», але ён «адмовіўся і з таго часу адносіны разладзіліся». За што яго затрымалі — увогуле не ясна.

Другі затрыманы кажа, што яны з Уладзімірам аднадумцы: «ён, як і я, асуджае дзеянні Расіі ва Украіне». Іншай інфармацыі пра яго няма.

Дзяржканал сцвярджае, што «праводзіцца праверка», а дзеянням мужчынаў «даецца прававая ацэнка».

Чытайце таксама:

Лукашысты разбілі галаву мужчыне за беларускую налепку на аўто

ГУБАЗіК распавёў, у чым вінавацяць каталіцкага семінарыста Уладзіслава Беладзеда

За чатыры малюнкі. Баранавіцкага актывіста без нагі асудзілі на чатыры з паловай гады калоніі

Nashaniva.com