Найлепшым гульцом італьянскай Серыі А прызналі 22-гадовага грузінскага футбаліста
Грузінскі форвард «Напалі» Хвіча Кварацхелія заваяваў тытул MVP — найлепшага футбаліста сезона.
02.06.2023 / 20:40
Фота з інстаграма Хвічы Кварацхелія
Уручэнне трафея адбудзецца ў нядзелю перад матчам «Напалі» — «Сампдорыя» на полі стадыёна «Дыега Арманда Марадона» ў Неапалі, паведамляе прэс-служба Серыі А.
У «Напалі» Хвіча перайшоў мінулым летам з батумскага «Дынама». Перад гэтым ён тры гады выступаў за казанскі «Рубін», але пакінуў клуб пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.
За «Напалі» Кварацхелія забіў у гэтым сезоне 12 галоў і зрабіў 13 галявых перадач, а неапалітанскі клуб узяў першае месца ў чэмпіянаце.
Чытайце таксама:
Футбольны клуб «Напалі» стаў чэмпіёнам Італіі ўпершыню за 33 гады
Маўрынью абразіў суддзю фіналу ЛЕ на паркоўцы. УЕФА адкрыў расследаванне