Да Дня Расіі ў цэнтры Мінска будуць даваць бясплатны канцэрт прапуцінскія гурты. А з імі — «Сябры» і сёстры Груздзевы

У Мінску ля Пацала спорту 9 чэрвеня будуць бясплатна спяваць гурт «Любэ», Дзмітрый Малікаў і Зара. Выступ прымеркаваны да дня Расіі, які адзначаецца 12 чэрвеня. Пачатак запланаваны на 16.30, паведамляе «Камсамольская праўда».

04.06.2023 / 23:31

Сёстры Груздзевы

Усе гэтыя музыкі адзначыліся падтрымкай Пуціна, у тым ліку ў вайне супраць Украіны.

У праграме таксама заяўленыя Дзяніс Майданаў, спявачка Варвара, Васіль Герэла, Сяргей Рагожын, Аскар Абдразакаў, Вікторыя Чаранцова. А з беларусаў выступяць ансамбль «Сябры» і сёстры Груздзевы.

Чытайце таксама:

Сёстры Груздзевы паабяцалі навесці псоту на двух журналістаў

«Лапата і да вас даляціць». Спявак, які выконвае песні нявесткі Лукашэнкі, пакрыўдзіўся на жарты ў ютубе

Сёстры Груздзевы ўбраліся ў Беларусь і Расію ФОТАФАКТ

Nashaniva.com