Трое мірных жыхароў загінулі ў Херсоне пры абстреле лодкі падчас эвакуацыі

Усяго ў лодцы было 13 чалавек, яшчэ 10 атрымалі раненні.

11.06.2023 / 20:33

Абстраляная лодка ў Херсонскай вобласці, на якой эвакуявалі людзей. Фота: Нацпаліцыя Украіны

Пра гэта паведаміў кіраўнік Херсонскай абласной адміністрацыі Аляксандр Пракудзін.

«З-за абстрэлу лодкі, якой эвакуіраваліся людзі з левага берага, пацярпелі трынаццаць чалавек. Трое мірных загінулі, яшчэ дзесяць атрымалі раненні, сярод іх двое праваахоўнікаў.

Абстраляная лодка ў Херсонскай вобласці, на якой эвакуявалі людзей. Фота: Нацпаліцыя Украіны

74-гадовы мужчына, калі вораг адкрыў агонь, уласным целам прыкрыў жанчыну. Рускія расстралялі яго ў спіну. Ад атрыманых раненняў ён загінуў, лекары не паспелі яму дапамагчы…» — напісаў Пракудзін.

Чытайце таксама:

Расейцы ўзарвалі дамбу Кахоўскай ГЭС. Гэта катастрофа, наступствы якой цяжка пралічыць

«Патокі вады нясуць целы загінулых жывёл». Украінскі палітык апісвае сітуацыю на Херсоншчыне

Херсон затапляе — у мэтах бяспекі абясточылі мікрараён

Nashaniva.com