У Светлагорску затрымана восем супрацоўнікаў тэлеканала «Ранак»

абноўлена

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, затрыманнем кіраваў гомельскі ГУБАЗіК. Супрацоўнікаў тэлеканала сёння будуць судзіць паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

12.06.2023 / 09:43

У Светлагорску затрымана восем супрацоўнікаў тэлеканала «Ранак», сярод якіх Андрэй Ліпскі, Павел Рабко, Марына Бычкоўская, Крысціна (прозвішча невядомае) і яшчэ адна маладая жанчына, імя якой таксама невядома, — яе адпусцілі, бо яна цяжарная, паведамляюць гомельскія праваабаронцы. 

Кіраўніка тэлеканала выклікалі ў райвыканкам.

Раней паведамлялася пра пяцярых затрыманых. 

Дакладная прычына затрыманняў невядомая. Паводле слоў крыніцы, супрацоўнікаў тэлеканала затрымалі за падпіскі на суполку «Светлік. Светлагорск» у «Аднакласніках» (не ўнесена ў спіс «экстрэмісцкіх»).

Сапраўднай прычынай затрымання мог стаць сюжэт пра выбух на Светлагорскім ЦКК, у якім загінула тры чалавекі

Nashaniva.com