Здарэнні11

Прынамсі тры чалавекі загінулі пры аварыі на Светлагорскім ЦКК

Падчас пошукава-выратавальных работ на месцы аварыі знойдзеныя парэшткі меркавана траіх чалавек, паведамляюць «Светлагорскія навіны» са спасылкаю на начальніка Светлагорскага РАНС Андрэя Высоцкага.

Разбор завалаў і пошукавыя работы працягваюцца.

Сёння днём выбух адбыўся на заводзе беленай цэлюлозы ў Светлагорску.

Як расказалі «Свабодзе» крыніцы, «выбух быў такі, нібыта бомба ўпала», яго было чуваць у суседняй з заводам вёсцы Якімава Слабада.

Старшыня Светлагорскага райвыканкама Дзмітрый Шабетнік даў каментар пра здарэнне мясцоваму выданню.

Паводле яго, з 2 чэрвеня завод беленай цэлюлозы Светлагорскага ЦКК знаходзіўся на афіцыйным перапынку. Пры правядзенні прафілактычных і рамонтных работ у цэху выпаркі шкіпінару пры прамыванні цеплаабменніка адбыўся выбух.

На прадпрыемстве працуе камісія для высвятлення прычын таго, што адбылося.

«Пагрозы для жыцця і здароўя насельніцтва няма», — сказаў чыноўнік.

У прэс-службе Міністэрства аховы здароўя заявілі аб чатырох пацярпелых. У іх дыягнаставаны паверхневыя раны галавы і апёкі рук. Яны атрымалі дапамогу на месцы.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па арт. 302 КК РБ (Парушэнне правілаў вытворча-тэхнічнай дысцыпліны, правілаў бяспекі на выбухованебяспечных прадпрыемствах або ў выбухованебяспечных цэхах або правілаў бяспекі выбухованебяспечных работ). 

У 2020 годзе на ЦКК у выніку выбуху на чане ракітавага алею загінуў чалавек — 40-гадовы зваршчык Аляксандр Русіновіч.

Каментары1

  • Рпкпмон
    07.06.2023
    Spachuvanni semjam zahinulyhdy paciarpelyh.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія дактары ўпершыню выратавалі немаўля без паловы дыяфрагмы

Пад Самарай пасля ўдару Украіны другія суткі гарыць адно з найбуйнейшых сховішчаў нафты ў Еўропе1

У Літве ўрачыста адзначылі 100‑годдзе былога прэзідэнта Валдаса Адамкуса. Быў і сам юбіляр ФОТЫ1

У Мінску кіроўца наляцеў на машыну, якую гаспадар рамантаваў пасярод вуліцы ВІДЭА3

У Дубровенскім раёне лось выбег на дарогу перад маршруткай з пасажырамі1

У Літву не ўпусцілі 7 тон беларускіх радыеактыўных лісічак6

Хутчэйшага разгляду заяў на польскі ДНЖ беларусам чакаць не варта, але тэрмін дзеяння праязных дакументаў могуць падоўжыць5

Самы багаты беларускі бізнэсмен закрывае сваю самую буйную кампанію

ЗША забаранілі дзяржаўным ведамствам выкарыстоўваць софт Acronis, зроблены выхадцамі з Расіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць