Выпусцілі гелі для душу, якія змываюць негатыў
Кампанія Modum выпусціла незвычайную лінейку геляў для душу, якія, як сцвярджаецца, могуць змыць уплыў рэтраграднага Меркурыя, а таксама няпрошаныя парады, паведамляе сайт вытворцы.
12.06.2023 / 16:09
У гэтай лінейцы прадстаўлена тры віды геляў для душу.
Першы з водарам грэйпфрута і экстрактам кавуна, як запэўніваюць у кампаніі, можа змыць уплыў рэтраграднага Меркурыя.
Другі гель — з водарам махіта. Ён нібыта можа змыць няпрошаныя парады.
Што тычыцца трэцяга, то ён з водарам пінакалады, экстрактамі манга, какоса і ківі. У кампаніі адзначылі, што ён дапамагае змыць негатыўныя ўспаміны, у тым ліку і ўспаміны пра былых.
Чытайце таксама:
Навукоўцы: Гель-лак для пазногцяў можа выклікаць моцную алергію і быць небяспечны для здароўя
«Купляю лакі для пазногцяў». Беларускія мужчыны расказалі, колькі трацяць на догляд сябе
Кіслоты, энзімы і рэтынол. Топ касметычных сродкаў на восень і зіму — беларускія і замежныя