Замест Хагі Вагі — Карлсан. У Баранавічах у сацыяльнай рэкламе сучасныя малюнкі для дзяцей перамалявалі на савецкія

У мінулым годзе фасад газаразмеркавальнай падстанцыі ў маладым парку Баранавічаў абнавілі: на сцены нанеслі яркія памяткі аб паводзінах дзяцей і дарослых у побыце пры выяўленні паху газу. Тады былі намаляваны героі папулярных у сучасных дзяцей відэагульняў. Цяпер іх замалявалі, піша мясцовае выданне Bar24.by.

13.06.2023 / 14:26

Так фасад падстанцыі выглядаў раней

Цяпер на сценах будынка з'явіліся новыя персанажы: замест Хагі Вагі і Сірэнагаловага фасад упрыгожваюць Нязнайка, Карлсан і Воўчык са знакамітых савецкіх мультфільмаў, на якіх раслі яшчэ баранавіцкія начальнікі.

Ці працуе такая рэклама для сучасных дзяцей, невядома. 

Усе фота: BAR24

Чытайце таксама:

Галоўны монстр 2022 года: хто такі Хагі Вагі, ад якога ўсе фанацеюць?

«Чалавек-павук — гэта не беларускі герой». У дзіцячых садках і школах забаранілі святкаваць Хэлоўін і апранаць касцюмы замежных герояў

Для ўдзелу ў афіцыйнай ялінцы гомельскаму Хагі Вагі вырвалі зубы і прышылі вушы

Nashaniva.com